У Лондане памёр экс-кандыдат у прэзідэнты Грузіі Бадры Патаркацышвілі
Прадпрымальнік Бадры Патаркацышвілі памёр у сваім доме ў Лондане. Пра гэта паведаміў яго дзелавы партнёр Барыс Беразоўскі. Інфармацыю пра смерць былога кандыдата ў прэзідэнты Грузіі пацвердзіў і прэс-сакратар Патаркацышвілі Гуга Квіташвілі, паведамляе “Інтэрфакс”.
Па словах Беразоўскага, смерць грузінскага бізнесмена была зусім нечаканай. Усе акалічнасці вывучае лонданская паліцыя. Нагадаем, што ўвосень 2007 года, падчас абвастрэння палітычнага крызісу ў Грузіі, Бадры Патаркацышвілі адкрыта падтрымаў апазіцыю.
У адказ улады краіны абвінавацілі яго ў падрыхтоўцы дзяржаўнага перавароту. Пасля студзеньскіх прэзідэнцкіх выбараў, на якіх Патаркацышвілі выставіў сваю кандыдатуру, пракуратура завяла на яго крымінальную справу. Бізнесмен пакінуў Грузію пасля лістападаўскіх мітынгаў. З тых часоў ён жыў у Вялікабрытаніі і Ізраілі.
У снежні 2007 года ў інтэрв'ю брытанскім журналістам Патаркацышвілі заяўляў, што кіраўніцтва Грузіі рыхтуе яго забойства. Раней аб падрыхтоўцы замаху на прадпрымальніка заяўляў былы міністр абароны краіны Іраклій Акруашвілі.