У Лондане прэзентавалі "Сэкс у вялікім горадзе"
У брытанскай сталіцы прайшла доўгачаканая сусветная прэм'ера поўнаметражнага варыянту знакамітага серыяла "Сэкс у вялікім горадзе". Зоркі фільма - Сара Джэсіка Паркер, Кім Кэтрол, Крысцін Дэвіс і Сінція
Ніксан доўга не маглі патрапіць у кінатэатр, з-за натоўпу прыхільнікаў
і журналістаў.
Нагадаю, што ў аснову серыяла "Сэкс у вялікім горадзе" лягла аднайменная кніга Кэндэс Бушнэл - аўтара калонкі ў New York Observer, у якой яна іранічна апісвала адносіны паміж мужчынамі і жанчынамі - жыхарамі сучаснага Нью-Ёрка.
Першапачаткова яна вяла калонку ад першай асобы, аднак потым, спалохаўшыся рэакцыі сваіх бацькоў на прыгоды, што апісваліся ў яе эсэ, прыдумала псеўданім Кэры Брэдшоў - галоўную гераіню стужкі.
У 1997 годзе выйшаў першы раман Бушнэл "Сэкс і горад", які стаў лагічным працягам калонкі, а менш, чым праз год персанажы рамана з'явіліся ў серыяле "Сэкс у вялікім горадзе".
Папулярнасць фільма перасягнула ўсе чаканні: заключны эпізод серыяла сабраў каля тэлеэкранаў рэкордныя 13 мільёнаў гледачоў. Паводле меркаванняў кінакрытыкаў, на такі поспех стужкі паспрыяла тое, што ў чатырох гераінях-сяброўках - вельмі розных па характары, жыццёвых памкненнях і інтарэсах - шматлікія тэлегледачы (і асабліва тэлеглядачкі) пазналі саміх сябе, а ў іх праблемах бачылі адлюстраванне сваіх уласных.
Кэры, Саманта, Шарлота і Міранда стала эксперыментуюць, мяняюць мужчын (напрыклад Кэры змяніла за серыял 25 палюбоўнікаў, а Саманта - 41), аднак увесь час сутыкаюцца з непаразуменнем, прычына якога ў дзівацтвах часам мужчын, а часам і саміх гераінь.
Цікавасць тэлегледачоў-неамерыканцаў тлумачаць паказам бытавых падрабязнасцяў нью-ёркскага жыцця і адмысловага стылю адносін, які прыняты ў "сталіцы свету".
Нагадаю, што кінастужка "Сэкс у вялікім горадзе" ўвайшла ў спіс самых чаканых фільмаў гэтага года паводле версіі брытанскай газеты The Times.
Фота: blogs.guardian.co.uk