У Лондане знайшлі яшчэ адну машыну з бомбай

Сёння ўначы ў цэнтры Лондана была знойдзена яшчэ адна выбухная прылада, аналагічная абясшкоджанай у пятніцу раніцай бомбе.
Пра гэта паведаміла брытанская тэлерадыёвяшчальная карпарацыя "Бі-бі-сі".

Аўтамабіль, усярэдзіне якога знаходзіўся зарад, а таксама каністры з бензінам і цвікі, быў прыпаркаваны ў неналежным месцы.

Машыну адцягнулі на стаянку супрацоўнікі спецыяльнай службы, якія не падазравалі аб небяспецы.

Як паведаміў кіраўнік антытэрарыстычнага падраздзялення паліцыі Пітэр Кларк, да таго, як другую машыну перасунулі, яна знаходзілася непадалёку ад першай.

Паліцыя паведаміла, што пры выбуху падобнай бомбы загінулі б сотні людзей.