У Лондане з'явіўся сад у гонар Джорджа Харысана

У Лондане адкрыта маштабная садова-дэкаратыўная кампазіцыя ў гонар былога гітарыста The Beatles Джорджа Харысана. Экспазіцыя прадстаўлена на штогадовай выставе кветак Chelsea Flower Show, якая пачала працаваць 20 траўня.

Афіцыйную цырымонію адкрыцця «бітлоўскага» саду кветак праводзіў калега Харысана па гурце, бубнач Рынга Стар.

Ідэя ўшанаваць памяць Джорджа Харысана, які памёр у 2001 годзе ад рака лёгкіх, належыць удаве музыкі Алівіі, якая расказала, што Харысан «быў сталым наведвальнікам гэтага фэсту кветак, і немагчыма прадставіць больш прыемны і радасны падарунак, які магчыма было б зрабіць для Джорджа".

Над стварэннем дэкаратыўнай кампазіцыі, прысвечанай легендарнаму «бітлу» працавала дызайнер Івон Інс.

Экспазіцыя аформлена такім чынам, каб стаць для наведвальнікаў своеасаблівым экскурсам па жыцці Джорджа Харысана: у ёй прадстаўленыя розныя месцы і падзеі, звязаныя з музыкам - ад ліверпульскага дома, дзе ён нарадзіўся, да часоў «Сяржанта Пэпера» The Beatles.

Фота: george-harrison.info