У Луцку напярэдадні рок-фэста чыстае неба і яркае сонца
З Луцку, дзе сёння пройдзе рок-фэст “Права быць свабодным”, паведамляе карэспандэнт “Еўрарадыё” Зміцер Панямонаў:
Да Луцку даехалі, але дарога заняла вельмі шмат часу. Найперш пераход мяжы. На беларускім баку нас беспадстаўна трымалі больш за 4 гадзіны.
Мы не вытрымалі і пайшлі разбірацца з кіраўніцтвам мытні, чаму нас трымаюць насуперак закону. Бо аўтобус не мусіць затрымлівацца на мяжы больш за 45 хвілін. Тады пачаліся ўдакладненні, мытнікі нешта высвятлялі, тэлефанавалі.
Закончылася тым, што аўтобус развярнулі і нас усіх прагналі праз персанальны агляд. Мытнікі вінавата адказвалі, што яны не вінаватыя, ім прыйшоў такі загад. І загад гэты з Мінску. Таму выходзіць, што права быць свабодным беларусаў мала датычыцца…
У аўтобусе мы ехалі разам з музыкамі – “Крамай”, “Улісам”, “Зьнічом” і “Таварышам Маўзерам”. Астатнія музыкі дабіраліся сваім ходам.
Яшчэ два аўтобусы былі затрыманыя ў Беларусі, недалёка ад Мінску. На іх на рок-фэст ехалі слухачы. У іх перапісалі пашпартныя звесткі, а пасля адвезлі іх у Мінск на вакзал. Там ім сказалі: “Хочаце ехаць, дабірайцеся сваім ходам”.
Высветлілася, што ў Беларусі вельмі цяжка з транспартнымі сродкамі. Абодва аўтобусы аказаліся “непрыдатныя для паездак па тэхнічных прычынах”.
Музыкі дабраліся да гатэлю ў Луцку толькі а 4-й гадзіне. Кажуць, што каля музычнай пляцоўкі ўжо стаіць невялікі намётавы гарадок. Музыкі вельмі раз’юшаныя тым, што слухачоў не выпусцілі з Беларусі.
Таму ўкраінскіх слухачоў будзе значна больш, чым беларускіх. Зразумела, фэст праходзіць ва Украіне. Па-другое, тут побач адбудзецца сёння і свята мёду, дзе будзе шматлюдна. Ну і тое, што не даехалі аўтобусы са слухачамі.
Але даедуць тыя беларусы, што едуць сваім ходам, хто ўжо абазнаны ў асаблівасцях працы беларускай мытні і праваахоўных органаў.
Надвор’е ў Луцку вельмі добрае. Раніцай было ўжо градусаў 17 цяпла. Вельмі чыстае неба і яркае сонца. Спадзяюся, што надвор’е паспрыяе і ўздыме настрой.