У Луцку пабілі рэкорд паядання сала
Ва ўкраінскім горадзе Луцк, дзе днямі прайшоў канцэрт беларускай музыкі “Права быць свабодным”, прайшоў традыцыйны Фэст сала. На яго з’ехаліся аматары з усёй Украіны. Прайшоў і конкурс на хуткаснае паяданне сала. Пераможца з’еў кіло прадукту за 24 хвіліны.
Апрача таго, удзельнікі з’елі салбургер даўжынёю 73 метры. Першы ўсеўкраінскі фэст сала прайшоў у 2004 годзе.
Тады ўдзельнікі прадаставілі тарты, рулеты і скульптуры з сала і вялізны бутэрброд у 9 квадратных метраў, які увайшоў у кнігу рэкордаў Гінеса.
korrespondent.net