На прадпрыемстве "Граніт" загінуў рабочы

Як паведамляе рэгіянальны партал "Медыя-Палессе", слесар-рамонтнік быў смяротна траўмаваны ў драбільна-сартавальным цэху. Са словаў відавочцаў, падчас правядзення рамонтных работ на 55-гадовага мужчыну звалілася металічная пліта. Рабочы загінуў на месцы.



Падрабязнасці здарэння высвятляе аператыўная група Следчага камітэту.

Фота — forsage.by