У Ляхавіцкім раёне шукаюць зніклы мільярд рублёў
Амаль мільярда рублёў не далічыўся СВК "Востраўагра" з Ляхавіцкага раёна. Пра гэта сведчаць матэрыялы праверкі, праведзенай Камітэтам дзяржкантролю. Пасля таго, як гаспадарцы вярнулі маёмасць, перададзеную ў 2002 годзе ў
арэнду адной з фермерскіх гаспадарак, выявіліся невясёлыя факты.
За 5 год зніклі 24 адзінкі сельгастэхнікі, 15 аўтамабіляў і 250 галоў сельскагаспадарчай жывёлы. За гэты час былі разукамплектаваныя дзве малочна-таварныя фермы.
Цяпер вынікі дзейнасці арандатара будуць даследаваць праваахоўныя органы.
Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Ляхавічы