У Ляхавіцкім раёне згадаюць пра кінарэжысёра Міхаіла Пташука

Мерапрыемствы, прымеркаваныя да 8-х угодкаў смерці кінарэжысёра Міхаіла Пташука (1943 — 2002), пройдуць сёння ў Ляхавіцкім раёне. У яго гонар будуць адкрытыя дзве мемарыяльныя шыльды — на малой радзіме Пташука ў вёсцы Федзюкі Ляхавіцкага раёна і ў саміх Ляхавічах.  З гэтай нагоды Ляхавіцкі раён наведаюць сваякі і сябры кінарэжысёра. Чакаецца, што сярод іх будуць яго жонка, дачка і ўнук, а таксама вядомыя дзеячы беларускага і расійскага кінематографа, якія працавалі разам з ім. Яны ўрачыста адкрыюць мемарыяльную дошку на сцяне хаты, дзе прайшло дзяцінства Пташука, піша газета "Рэспубліка".