У лякарнях дагэтуль застаюцца 19 пацярпелых падчас выбуху ў Мінску

19 чалавек, якія пацярпелі падчас выбуху ў Мінску 4 ліпеня, дагэтуль застаюцца ў лякарнях сталіцы, паведамляе “Інтэрфакс”. Нагадаем, паводле афіцыйных звестак, падчас выбуху пацярпелі 55 чалавек, з якіх 46 з рознымі аскепкавымі раненнямі былі дастаўленыя ў лякарні.