У Любанскім раёне за 100 тысяч долараў спалілі 350 дамоў

350 старых дамоў, якія не мелі гаспадароў, знесеныя ў Любанскім раёне Мінскай вобласці ад пачатку года. На гэтыя мэты было выдзелена больш за 100 тысяч долараў.  Як адзначае "Народная газета", большасць разабраных будынкаў пілуюцца і выкарыстоўваюцца як паліва для прасушвання збожжа.