У Мадоны будзе дзіця

Мадона падала дакументы на ўсынаўленне яшчэ аднаго дзіцяці з Малаві. Аб гэтым паведамляе Associated Press са спасылкай на афіцыйныя крыніцы. Паводле наяўных дадзеных, у найбліжэйшыя выходныя спявачка прыедзе ў Малаві разам з раней усыноўленым тамака Дэвідам Банда.

Як пісалі раней малавійскія газеты, Мадона казала сваім прыяцелям з Малаві, што Дэвіду патрэбен брат або сястра з роднай краіны і што яна падумвае аб усынаўленні яшчэ аднаго дзіцяці, але толькі "пры падтрымцы народа Малаві". Называлася нават імя меркаванага прыёмнага дзіцяці: гэта трохгадовая Мэрсі Джэймс. Паводле звестак брытанскіх СМІ, Мадона ўжо вяла перамовы аб усынаўленні дзіцяці, але яны зацягнуліся з-за яе шлюбаразводнага працэсу.

Як мяркуецца, справа аб усынаўленні будзе заслуханая судом ужо ў панядзелак. Адзначым, што законы Малаві не дазваляюць замежнікам усынаўляць дзяцей з гэтай краіны, але для Мадоны, якая кіруе дабрачынным фондам "Адраджэнне Малаві", было зробленае выключэнне.

Афіцыйныя асобы ў Малаві ўжо заяўлялі, што не жадалі бы аддаваць дзіця на ўсынаўленне ў няпоўную сям'ю. У канцы 2008 года Мадона развялася з рэжысёрам Гаем Рычы. З ёй засталіся трое дзяцей: яе дачка ад папярэдніх адносін, агульны з Рычы сын, а таксама прыёмны Дэвід.

Фота: www.popcornnews.ru