У Магілёўскай вобласці будуць рабіць паліва з саломы
У Чэрыкаве, што ў Магілёўскай вобласці, будуць выпускаць паліўныя брыкеты з саломы, паведамляе БелаПАН. Для Беларусі гэта навіна. Раней асноўным відам паліва лічылі досыць танны прыродны газ. Але ж у Еўропе, а таксама ў суседняй Украіне саламянае паліва вельмі распаўсюджанае. Тона саломы сёння каштуе 20 тысяч рублёў, з яе атрымліваецца 900 кг брыкета. Паводле цеплатворнасці такі від паліва роўны вугалю.