У Магілёўскай вобласці стыхія сарвала 125 дахаў

14 мястэчак Магілёўскай вобласці пацярпелі ў выніку залевы ў мінулыя суткі. Пра гэта са спасылкай на Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі паведамляе "Интерфакс".  Ад моцнага ветру з градам і дажджом пашкоджаныя дахі дамоў у Мсціслаўскім, Гарэцкім і Дрыбінскім раёнах Магілёўскай вобласці. Пацярпела 121 жылое памяшканне і 4 вытворчыя будынкі.

69 населеных пунктаў было абясточана. Ратавальнікі адзначылі, што пацярпелых ад стыхіі няма.