У Магілёўскі аблсавет балатуецца мільярдэр

Беспартыйны 48-гадовы кандыдат у дэпутаты па Быхаўскай гарадской выбарчай акрузе №14 працуе гендырэктарам сумеснага закрытага прадпрыемства “Белатміт” і жыве ў Магілёве.



У сваёй уласнасці Барыс Цыпарына мае два аўтамабілі, кватэру і дом. Таксама ён валодае акцыямі васьмі кампаній, дзе яго доля складае ад 15,35% да 30,7%, піша газета “Маяк Прыдняпроўя”.    



Яго канкурэнтам на выбарчай акрузе з’яўляецца 34-гадовы дырэктар Грудзінаўскага завода харчовых прадуктаў Віталь Каваленка. У яго гадавы даход значна больш сціплы — 77,5 мільёнаў рублёў.



Фота — nnm.me