У магілёўскім "канфіскаце" прададуць 35 т кавуноў

Магілёўскія мытнікі канфіскавалі 35 т кавуноў, інфармуе БЕЛТА. Супрацоўнікі Магілёўскай мытні выявілі тры факты перавозкі і захоўвання кавуноў на тэрыторыі краіны без адпаведных суправаджальных дакументаў. Папярэдні ацэначны кошт "салодкага канфіскату" склаў каля 54 млн рублёў. Канфіскаваны тавар неўзабаве паступіць у гандлёвую сетку Магілёўскай вобласці. 8 т кавуноў не прайшлі гігіенічную экспертызу і былі знішчаныя.