У Магілёўскім міліцэйскім каледжы застрэліўся курсант

Курсант 2-га курса Магілёўскага каледжа МУС скончыў жыццё самагубствам падчас трэніровачных стрэльб у ціры навучальнай установы.
Як паведамляе “Інтэрфакс” са спасылкай на неназваную крыніцу ў праваахоўных органах, курсант выйшаў на агнявы рубеж, двойчы стрэліў з пісталета Макарава ў мішэнь, а затым выстраліў сабе ў галаву. Смерць наступіла імгненна.

Па гэтым факце пракуратура Ленінскага раёна Магілёва праводзіць праверку. Цяпер ідзе высвятленне матываў. У праваахоўных органах адзначылі, што прычынай самагубства магло стаць няшчаснае каханне.