У Магілёве аб'явілі эпідэмію вірусных інфекцый і грыпу
Эпідэмію вірусных інфекцый і грыпу аб'явілі ў Магілёве. Паводле інфармацыі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, цяпер эпідэміяй ахоплены дзевяць з 18 кантрольных гарадоў (Ліда, Бабруйск, Мінск, Барысаў, Салігорск, Наваполацк, Рэчыца, Баранавічы, Магілёў) і 36 са 129 раёнаў краіны.
На мінулым тыдні ў кантрольных гарадах было зарэгістравана больш за 85 тысяч выпадкаў захворвання на грып і вострыя рэспіраторныя вірусныя інфекцыі, што на 3% менш у параўнанні з папярэднім тыднем. За час эпідэміялагічнага сачэння з кастрычніка 2008 года ў кантрольных гарадах захварэлі на грып і ВРВІ 1 млн. 140 тыс. чалавек.
Як адзначае БелаПАН, эпідэмія грыпу ўжо завяршылася ў Гродне, Пінску, Гомелі, Брэсце, Мазыры, а таксама ў 11 раёнах краіны.