У Магілёве адчыняецца Палац гімнастыкі
Палац гімнастыкі сёння адкрываецца ў Магілёве. Новы спорткомплекс зможа змясціць і спартсменаў, і проста аматараў актыўнага адпачынку. Акрамя дзвюх гімнастычных залаў, там размясціліся басейн, саўна, трэнажоры, більярд. Як паведамляе Першы тэлеканал, на будаўніцтва Палаца гімнастыкі пайшло каля 30 мільярдаў рублёў. Частка сродкаў была выдаткаваная з абласнога бюджэту, астатняе — крэдытныя рэсурсы.