У Магілёве ажыятаж у ЗАГСах вакол даты “8 жніўня”

Ужо 60 пар запісаліся на ўрачыстае заключэнне шлюбу 8 жніўня ў Магілёўскім аддзеле ЗАГС. Справа ў тым, што сёлета ў гэта дзень будзе сіметрычная дата – 08.08.08. Гэтую дату выбіраюць тыя маладыя людзі, якія вераць у магію лічбаў і прадказанні астролагаў. Падобная сітуацыя была і летась на 7 ліпеня.

Актыўна запісваюцца маладыя пары на заключэнне шлюбу 8 жніўня і ў іншых рэгіёнах краіны, а таксама і ў сталіцы, паведамляе газета “Звязда”.