У Магілёве гарэў прыватны аўтапарк (фота)
Агонь знішчыў два пасажырскія аўтобусы і пашкодзіў чатыры легкавікі. Пацярпелых няма.
Сігнал аб узгаранні паступіў на лінію МНС а 20.45. Па прыбыцці ратавальнікаў адкрыта гарэлі салоны двух аўтобусаў, затым ён перакінуўся на ўсе транспартныя сродкі, што стаялі побач на невялікай пляцоўцы, перадае БелаПАН са спасылкай на Магілёўскае абласное ўпраўленне МНС.
Аўтапарк размяшчаўся на тэрыторыі прыватнага домаўладання па вуліцы Пелагееўскай. Аўтобусы, якія згарэлі, належалі прыватнаму ўнітарнаму прадпрыемству “Альта-тур”.
Прычына ўзгарання высвятляецца.


