У Магілёве пакажуць кераміку Пабла Пікасо

38 шэдэўраў Пабла Пікасо будуць выстаўленыя ў музеі Вітольда Бялыніцкага-Бірулі ў Магілёве 25 красавіка.  Магілёў стане першым абласным цэнтрам Беларусі, дзе адбудзецца прэзентацыя калекцыі керамікі Пікасо з фондаў Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі. Гэтае талеркі, вазы, збаны ды іншыя прадметы. Кожны з іх ствараўся пры непасрэдным удзеле самога мастака.

Падарыла гэтую калекцыю беларускаму музею Надзея Хадасевіч-Лежэ — нашая суайчынніца, жонка вядомага мастака Фернана Лежэ і сяброўка Пабла Пікасо. Працы сям'і Лежэ (пераважна графіка) таксама будуць паказаныя ў Магілёве.

Пасля Магілёва экспазіцыю плануецца паказаць у Віцебску ў рамках міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар".

БЕЛТА