У Магілёве пашыраны спіс месцаў для агітацыі
У Магілёве 24 лістапада зменена рашэнне адміністрацыі Кастрычніцкага раёна горада. У раёне з'явілася яшчэ сем месцаў для правядзення перадвыбарнай агітацыі, паведамляе БелаПАН.
Нагадаем, на мінулым тыдні адміністрацыя Кастрычніцкага раёна прыняла рашэнне аб вызначэнні толькі двух месцаў для агітацыі.
З заявай аб неабходнасці перагляду гэтага рашэння ў адміністрацыю раёна звярнулася Аксана Закрэўская — давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева. У сваёй заяве яна настойвала на прымяненні дазвольнага прынцыпу вызначэння месцаў для агітацыі, каб былі ўказаны толькі месцы, дзе агітацыя забаронена.
Прынятае рашэнне аб павелічэнні месцаў не задаволела Закрэўскую. Яна заявіла, што новае рашэнне адміністрацыі будзе абскарджана ў судзе.