У Магілёве прайшоў IV Сацыяльны форум
IV Сацыяльны форум прайшоў у Магілёве. З-за таго, што яго арганізатар — дабрачынны фонд "Шчырасць" — не атрымаў адпаведнага памяшкання, мерапрыемства давялося праводзіць па скарочанай праграме ў невялікім пакоі офісу фонду. Удзельнікі Сацыяльнага форуму абмяркоўвалі сітуацыю ў беларускай медыцыне, выпрацоўвалі рэкамендацыі па ўдасканаленні нацыянальнай аховы здароўя. Уздымаліся праблемы, звязаныя з наступствамі чарнобыльскай катастрофы. На мерапрыемстве было вырашана стварыць экспертны савет, які мусіць інфармаваць міністэрствы пра праблемы, выяўленыя няўрадавымі арганізацыямі і актуальныя для розных сацыяльных групаў.
Як інфармуе БелаПАН, на форум былі запрошаныя прадстаўнікі Адміністрацыі прэзідэнта, Палаты прадстаўнікоў і Магілёўскага аблвыканкама, аднак яны яго праігнаравалі. Старшыня праўлення фонда "Шчырасць" Віктар Гарбачоў адзначае, што цяжкасці з арганізацыяй мерапрыемства паўплывалі на яго прадстаўнічасць. Замест 120 запрошаных удзельнікаў прыехалі толькі 40 чалавек.