У Магілёве пройдзе мітынг супраць указу №60

Мітынг ў Магілёве распачнецца а 17-й гадзіне 24 ліпеня. Санкцыянаваная і ўзгодненая з мясцовым гарвыканкамам акцыя плануецца як цалкам мірная. Кожны ахвочы зможа далучыцца да мітынгоўцаў і выказаць сваё меркаванне пра палітыку дзяржавы ў сферы інтэрнэту. Мяркуецца, што ў акцыі прымуць удзел некаторыя вядомыя ў інтэрнэт-асяроддзі прадпрымальнікі. Арганізатары таксама правядуць збор подпісаў супраць указа №60.

Мітынг адбудзецца каля магілёўскага Дома культуры.