У Магілёве ўзарваўся аўтамабіль, сур'ёзна пацярпеў кіроўца

Як кажуць сведкі, спачатку адбылася ўспышка, а пасля — выбух. 58-гадовы кіроўца з апёкамі 85% цела дастаўлены ў рэанімацыю адной з гарадскіх бальніц.



На месцы працуе аператыўна-следчая група, прызначаныя экспертызы, інфармуе сайт mycity.by. БЕЛТА дадае, што па адной з аператыўных версій, узгаранне аўтамабіля адбылося з-за выбуха пластыкавай бутэлькі з невядомай вадкасцю, якая знаходзілася ў кабіне аўтамабіля. Агнём моцна пашкоджаныя ўнутраная абшыўка кабіны, абсталяванне і прыборы.