У Магілёве выйшаў першы нумар газеты "Голас праўды!"
У Магілёве распаўсюджаны першы нумар газеты "Голас праўды!" Яе стварылі ў межах кампаніі "Гавары праўду!" Гэта маланакладнае выданне, якое прапаноўваюць чытаць рабочым магілёўскіх прадпрыемстваў. Газета піша пра тое, што баіцца друкаваць афіцыйная прэса альбо на што яна проста не звяртае ўвагі.
Новае выданне ўжо раздавалі на найбуйнейшых прадпрыемствах: "Хімвалакно", "Магілёўліфтмаш", Магілёўскім філіяле "МАЗ". Людзі даволі станоўча рэагавалі на газету, часам вярталіся да актывістаў-распаўсюджвальнікаў і штосьці ўдакладнялі. Некаторыя баяцца браць і праходзяць міма, але такіх няшмат, піша "Гавары праўду!".