У Магілёве за свабоду інтэрнэту змагаліся нацыянал-бальшавікі
Учора ў Магілёве міліцыя сарвала несанкцыянаваную акцыю нацыянал-бальшавікоў супраць абмежавання свабоды інтэрнэта, якое, на іх думку, увёў указ №60, паведамляе БелаПАН. Заяўку на акцыю на Савецкай плошчы падаваў жыхар Магілёву Валянцін Лабачоў. Магілёўскі гарвыканкам адмовіў у акцыі і ўказаў, што месцам іх правядзення можа быць пляцоўка каля ДК заводу імя Куйбышава. Але ж на гэтым месцы гарвыканкам санкцыю таксама не дазваляў. Увечары 24 ліпеня каля 30 нацыянал-бальшавікоў усё ж прыйшлі на гэтую пляцоўку і паспрабавалі зладзіць пікет, разгарнуўшы транспарант “Свабода інтэрнэту”.
Арганізатара акцыі Валянціна Лабачова, які паказаў членскі білет БРСМ, міліцыя затрымала. Меней чым праз гадзіну яго адпусцілі, правёўшы з маладым чалавекам тлумачальную размову пра парадак падачы заявак і атрымання дазволу на правядзенне масавых акцыяў.