У Магілёве затрымалі праваабаронцу Валерыя Шчукіна
Праваабаронцу Валерыя Шчукіна затрымалі ў Магілёве. Яго ўтрымліваюць у Ленінскім аддзеле міліцыі, паведамляе Радыё Свабода. Паводле грамадскай актывісткі Крысціны Шацікавай, Шчукіна і яго паплечніка, імя якога пакуль не вядомае, затрымалі прыкладна а палове на трынаццатую на вуліцы Ленінскай Магілёва. Што сталася падставай зняволення актывістаў, не вядома. У міліцыю Крысціну Шацікаву не пускаюць, але пацвярджаюць, што двое актывістаў чакаюць допыту.