У Магілёве знялі забарону на купанне ў Дняпры

З 15 ліпеня ў раёне гарадскога пляжу на Дняпры ў Магілёве дазволенае купанне. Пра гэта паведамляе гарадскі сайт MyCity. Забарона доўжылася больш за два тыдні — з 28 чэрвеня. Яна была выкліканая павышаным утрыманне шкодных мікраарганізмаў. Іх колькасць у дняпроўскай вадзе амаль у пяць разоў перавышала максімальна дапушчальную. Цяпер паказчыкі стабілізаваліся.