У Магілёве з'явяцца акулы

Дырэкцыя Магілёўскага заасаду вырашыла адзначыць 5-гадовы юбілей аднаго з найлепшых у краіне звярынцаў. Як паведамляе газета "Рэспубліка", юбілейныя мерапрыемствы расцягнуцца на два тыдні. Дзеці змогуць пакатацца на канях і паўночных аленях. А на паравозе па двухкіламетровай чыгунцы ўздоўж маляўнічых месцаў заасаду здолеюць пракаціцца і дарослыя.

Магілёўцаў пацешыць і з'яўленне акіянарыўма, які неўзабаве адкрыецца. Як чакаецца, ён будзе складацца з некалькіх велізарных акварыўмаў, дзе паселяцца акулы, цюлені, а таксама прадстаўнікі падводнага свету Беларусі.