У Маладзечне ўзарваўся ацяпляльны кацёл
Выбух ацяпляльнага катла адбыўся ў Маладзечне. Пра гэта БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе МНС Беларусі. Кацёл знаходзіўся ў прыбудове да прыватнага жылога дома і выкарыстоўваўся для ацяплення. У выніку выбуху пашкоджанымі апынуліся сам кацёл і блокавая сцяна прыбудовы плошчай 12 кв.м.
Людзі ў выніку выбуху не пацярпелі. Паводле папярэдняй версіі, прычынай аварыі стала адсутнасць цыркуляцыі вады ў ацяпляльнай сістэме.
Дарэчы, за мінулыя суткі ў населеных пунктах Беларусі адбылося 27 надзвычайных сітуацый тэхнагеннага характару. Знішчаны 1 будынак, пашкоджаны 21 будынак, загінулі 6 чалавек.