У Маладзечне загарэўся дзіцячы садок

Каля 200 чалавек былі эвакуяваныя пры пажары, які адбыўся 12 студзеня ў дзіцячым садку ў Маладзечне. Як адзначае БелаПАН, пажар адбыўся на другім паверсе ясляў-садка № 17 "Сонейка", у кабінеце псіхолага. Адміністрацыя да прыбыцця выратавальнікаў эвакуявала 187 чалавек — 139 дзяцей і 48 работнікаў.  

Пацярпелых няма, агонь пашкодзіў маёмасць у кабінеце. Меркаваная прычына пажару — кароткае замыканне ў электраправодцы.