У Маладзечне з'явіўся помнік Яну Паўлу II

Помнік Папу Рымскаму Яну Паўлу II, якога няма сярод нас ужо тры гады, быў усталяваны ў Маладзечне ў парафіі св. Юзафа.  Ён быў асвечаны мітрапалітам Мінска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам у прысутнасці апостальскага нунцыя ў Беларусі арцыбіскупа Марціна Відавіча.

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч нагадаў прысутным пра постаць Вялікага Папы Яна Паўла II і яго заклік - не баяцца і адчыніць дзверы Хрысту.

Наша ніва