У Маларыце мёртвых гракоў прымацавалі да дрэваў дротам (фота)

У горадзе Маларыта Брэсцкай вобласці знайшлі прымацаваных дротам да дрэваў гракоў. Здарылася гэта на тэрыторыі парку каля вуліц Несенюка і Паркавая. Менавіта там у другой палове сакавіка працаваў пад'ёмнік, работнікі камунальнай службы абразалі галіны і разбуралі гнёзды гракоў.

Грамадская аб'яднанне "Ахова птушак Бацькаўшчыны" звярнулася ў Мінпрыроды і ў Маларыцкі гарвыканкам з прапановай расследаваць прычыны гібелі птушак і разгледзець факт жорсткага абыходжання з дзікімі жывёламі. Па выніках праверкі Брэсцкі абласны камітэт прыродных рэсурсаў паведаміў, што рабочыя сапраўды падвешвалі птушак, але мёртвых, якіх знайшлі. Яны спрабавалі такім чынам напалохаць іншых птушак. Таму падставаў для пачатку адміністрацыйнага працэсу не было знойдзена.

Абаронцы прыроды адзначаюць, што птушак падвешаныя на дроце гракі не напалохалі, на дрэвах па-ранейшаму ёсць гнёзды. Мёртвых гракоў з дрэваў ужо знялі. Эколагі спадзяюцца, што ацэнку дзеянням камунальшчыкаў дасць санітарная служба.

Фота: ptushki.org