У Маларыцкім раёне ловяць мужчыну са стрэльбай

56-гадовага мужчыну са стрэльбай ловяць у Маларыцкім раёне. Жыхар вёскі Багуслаўка, які быў у стане алкагольнага ап'янення, прыйшоў у вёску Хмялеўка і праз акно застрэліў 30-гадовага мужчыну, які памёр на месцы.  Забойца з месца злачынства збег. Па факце забойства распачатая крымінальная справа, паведамляе газета "Звязда"