У Маларыцкім раёне воўк тэрарызуе жыхароў вёскі Грушка

Воўк трымае ў страху жыхароў вёскі Грушка Маларыцкага раёна. Ён ужо пакусаў двух вяскоўцаў і загрыз некалькі сабак.  Уначы ніхто не рызыкуе выйсці на вуліцу, многія ўзбройваюцца віламі і рыдлёўкамі. Паляўнічыя неаднойчы арганізоўвалі аблавы на драпежніка, але ён кожны раз выходзіў з аблогі. Не выключаецца, што воўк – хворы, таму ён і нападае на людзей, паведамляе тэлеканал ОНТ