У Малдове дэманстранты ўварваліся ў будынак парламента

Маладыя дэманстранты ўварваліся ў парламент Малдовы ў Кішынёве і пачалі выкідваць на вуліцу мэблю. Потым падпалілі яе.
Каля 10 тысяч студэнтаў сабраліся на галоўнай плошчы сталіцы, каб пратэставаць супраць перамогі камуністаў на выбарах.

Паліцыя ўжыла вадзяныя помпы і слезацечны газ, некалькі паліцыянтаў параненыя. Раней студэнты пабілі камянямі шыбы ў рэзідэнцыі прэзідэнта Малдовы, перадае Reuters.