У маскоўскім метро ізноў надзвычайнае здарэнне
У вагоне цягніка на платформе станцыі "Марксісцкая" адбылося задымленне.
Праз гэта цягнікі на цэлай лініі рухаюцца з павялічанымі інтэрваламі, паведамляе ВВС. Гэта не першы збой у маскоўскім метро сёлета. Невялікае ўзгаранне адбылося ў маскоўскім метрапалітэне на "фіялетавай" лініі 27 чэрвеня. 19 чэрвеня на Серпухаўскай-Ціміразеўскай лініі на 20 хвілін быў спынены рух цягнікоў з-за тэхнічнага збою.
Аналагічны інцыдэнт на той жа лініі метро адбыўся 11 чэрвеня, а 5 чэрвеня на Сакольніцкай лініі паміж станцыямі "Бібліятэка імя Леніна" і "Ахотны рад" загарэўся сілавы кабель.