У маскоўскім метро загінула грамадзянка Украіны
Цела 57-гадовай жанчыны было апазнанае 16 ліпеня.
Нагадаем, самая буйная тэхнагенная аварыя за ўсю гісторыю маскоўскага метро адбылася раніцай у аўторак. Тры вагоны сышлі з рэек у тунэлі, загінулі 23 чалавекі, 146 шпіталізаваныя.
УНІАН адзначае, што сярод пацярпелых ёсць тры ўкраінкі, дзве з якіх пасля аказання медычнай дапамогі ад шпіталізацыі адмовіліся.

Фота — Reuters, ria.ru