У маскоўскім метро загінуў хлопец, які прычапіўся да цягніка
Гэта здарылася ў першы дзень Новага году.
У маскоўскім метро загінуў малады чалавек, які вырашыў пракаціцца паміж вагонаў цягніка, паведамляе РИА Новости.
Як паведамілі агенцтву з праваахоўных органах, раніцай 1 студзеня мужчына 1990 году нараджэння залез на міжвагонную счэпку і праехаў ад станцыі “Парк культуры” да станцыі “Кіеўская”. Хлопец не ўтрымаўся і ўпаў на рэйкі. Ад атрыманых траўмаў ён сканаў на месцы.
Экстрэмальнае катанне на даху цягніка або паміж вагонамі называецца трэйнсёрфінгам. На моладзевым слэнгу аматараў такога віду дзейнасці называюць зачэперамі.
Інцыдэнты з імі былі і ў мінскім метро, аднак абыходзілася без ахвяраў.