У Маскве ажанілі дзвюх нявест (фота)

Незвычайны шлюб зарэгістравалі ў Кутузаўскім ЗАГСе Масквы 6 жніўня. Па дакументах адна з "нявест" — Дзмітрый Кажухоў, 23-гадовы хлопец. Дзмітрый запэўнівае, што ён андрагін, і ў жаночым абліччы яму часам камфортней. Жонку Дзмітрыя клічуць Алісай. Пара пачала рыхтавацца да законнага шлюбу яшчэ ў пачатку вясны. Цікава, што кіраўніцтва ЗАГСа доўга не пагаджалася на рэгістрацыю шлюбу і зрабіла гэта толькі ў прысутнасці журналістаў, паведамляе сайт “Гей.ру”. Паводле расійскіх законаў адмовіць у рэгістрацыі шлюбу падставаў не было — маладыя з’яўляюцца мужчынам і жанчынай.