У Маскве бракуе машын для перавозкі нябожчыкаў

У сталіцы Расіі аўтамабілі, прыстасаваныя для перавозкі мёртвых целаў у моргі, не спраўляюцца з колькасцю выклікаў. Частку машын хуткай дапамогі перасталі адпраўляць да хворых. Маскоўскія падстанцыі  абавязалі вылучыць аўтамабілі для службы па перавозцы нябожчыкаў.

Сталі больш частымі выпадкі, калі цела памерлага гадзінамі чакае аўто. З-за анамальнай спякоты і задымлення, выкліканага ляснымі і тарфянымі пажарамі ў Падмаскоўі, смяротнасць у Маскве вырасла ў два разы, піша "Обозреватель ".