У Маскве мужчына спрабаваў зарэгістраваць 4500 мігрантаў
Гэтых людзей ён планаваў прывезці ў расійскую сталіцу, пра што і паведаміў у міграцыйную службу.
Зразумела, што гэты выпадак прыцягнуў увагу адпаведных службаў. У дакументах жыхар раёна Паўднёвае Бутава пазначыў месцы рэгістрацыі замежнікаў, ведаючы, што яны там жыць не будуць.
Распачатая крымінальная справа. Мужчыне пагражае тэрмін зняволення, інфармуе РІА "Новости".
Фота — ria.ru