У Маскве на Рублёўцы падпалілі 9 дарагіх іншамарак

У Маскве на Рублёўцы падпалілі 9 дарагіх іншамарак

Уначы ў Маскве на Рублёўскай шашы невядомы (ці невядомыя) падпаліў 9 дарагіх іншамарак. Яны знаходзіліся на стаянцы пад аховай каля аднаго з дамоў. 5 новых аўтамабіляў BMW згарэлі цалкам (на іх не было дзяржаўных нумароў). Агнём былі пашкоджаныя яшчэ 4 легкавіка.

Як інфармуе РІА "Новости", на месцы здарэння знайшлі пластыкавую ёмістасць з рэшткамі гаручай вадкасці. Па факце падпалу распачалі крымінальную справу. Высвятляюцца магчымыя матывы здзяйснення злачынства.

Фота: reporter-tv.net