У Маскве пачаліся таргі аблігацыямі Беларусі
На Маскоўскай міжбанкаўскай валютнай біржы сёння пачаліся таргі аблігацыямі Беларусі ў рублях. Гэта першыя замежныя аблігацыі ад мітэнта, што не з'яўляецца міжнароднай фінансавай арганізацыяй, якія гандлююцца на расійскім рынку, паведамляе Lenta.Ru. Размяшчэнне беларускіх аблігацый у Расіі адбылося пры канцы снежня 2010 года. Мінск вырашыў выпусціць у Расіі каштоўныя паперы на 7 млрд расійскіх рублёў пры стаўцы купона ў 8,7% гадавых.
Як ужо паведамлялася, грошы, атрыманыя ад размяшчэння каштоўных папер, Беларусь выдаткуе на выплату 6-мільярднай пазыкі расійскім банкам.
Як ужо паведамлялася, грошы, атрыманыя ад размяшчэння каштоўных папер, Беларусь выдаткуе на выплату 6-мільярднай пазыкі расійскім банкам.