У Маскве падпалілі цэнтральны ўваход у будынак ФСБ (фота)

У Маскве падпалілі цэнтральны ўваход у будынак ФСБ (фота)

У Маскве ўначы мастак Пётр Паўленскі спрабаваў падпаліць цэнтральны ўваход у будынак ФСБ Расіі на Лубянцы. Яго затрымалі за "дробнае хуліганства" і адвезлі ў аддзел унутраных спраў "Мяшчанскае". Жонка мастака Аксана Шалыгіна кажа, што падпал быў мастацкай акцыяй, інфармуе РІА "Новости". Разам з Паўленскім затрымалі дваіх журналістаў, але пасля адпусцілі. Відэа акцыі можна пабачыць тут.

Эпатажны мастак Павел Паўленскі і раней праводзіў гучныя акцыі. У публічных месцах ён зашываў сабе рот, адразаў кавалак вуха, прыбіў сваю машонку да каменнага бруку на Краснай плошчы.

У Маскве падпалілі цэнтральны ўваход у будынак ФСБ (фота)
Фота: ria.ru