У Маскве пасля аварыі збілі дэпутата Дзярждумы
Ад рук "дваіх невядомых" пацярпеў сябра ЛДПР Раман Худзякоў. Ён шпіталізаваны ў стане непрытомнасці, з падазронам на страсенне мозгу.
Здарэнне адбылося 9 ліпеня ў 19:20 на Беражкоўскай набярэжнай. У выніку дарожнага канфлікта двое невядомых "прычынілі целавыя пашкоджанні, пасля чаго схаваліся", — распавялі РИА “Новости” у паліцыі.
Па гэтым факце праводзіцца праверка. Вядзецца вышук злачынцаў.
Сайт ЛДПР паведамляе, што дэпутата некалькі разоў ударылі па галаве. Ён шпіталізаваны ў стане непрытомнасці, з падазронам на страсенне мозгу.
Худзякоў з'яўляецца сябрам камітэта Дзярждумы па справах Садружнасці незалежных дзяржаў і сувязях з суайчыннікамі.
На фота Раман Худзякоў у цэнтры.
Фота: dednews.ru.