У Маскве расследуюць дэбош паліцыянтаў у сэкс-бардэлі
Праверку прызначыў начальнік ГУ МУС Расіі па Маскве Анатоль Якунін.
Як паведамляюць расійскія СМІ, арганізатарам дэбошу выступіў начальнік крымінальнага вышуку маскоўскага АУС "Дарагамілава" маёр Сяргей Юркін. У адным з маскоўскіх бардэляў ён і яго калегі правялі кантрольную закупку інтым-паслуг, а пасля гэтага наладзілі вечарынку. Усё здымалася на схаваную камеру.
Супрацоўнікі паліцыі збілі двух кліентаў установы і прымусілі іх пісаць тлумачальныя. Пасля гэтага паліцыянтаў-парушальнікаў затрымалі супрацоўнікі ўласнай бяспекі ГУ МУС па Маскве.
Ілюстрацыйнае фота — voenpro.ru