У Маскве ў беларускага прадпрымальніка скралі мільён

1 мільён 200 тысяч расійскіх рублёў (49 тысяч долараў) скралі ў Маскве ў беларускага прадпрымальніка.  Трое невядомых, на выгляд выхадцы з Каўказу, сёння раніцай на аўтамабілі справакавалі дарожна-транспартнае здарэнне з легкавіком беларуса. Пасля гэтага яны напалі на прадпрымальніка, разбілі шкло аўтамабіля і забралі партфель з грашыма.

У Маскве абвешчаны пошук злачынцаў па прыкметах, які пакуль не даў выніку.

Інтэрфакс